14.12 – VOLSKI у Беластоку: За нашу і вашу Свабоду!

VOLSKI ў Польшчы: тур “За нашу і вашу свабоду!”

Сябры й сяброўкі, наш час непаўторны, усё, што ён прыносіць з сабою, нам даводзіцца пражываць – і радасьць, і смутак. Асабліва цяпер, калі навіновая стужка нагадвае сцэнар да апакаліптычнага фільма, як ніколі каштоўныя чалавечыя цяпло і добрыя навіны.

Я вельмі ўсьцешаны, што вы дорыце мне так шмат цяпла, і маю для вас добрую навіну – у сьнежні, перад Калядамі, мы выпраўляемся ў тур па Польшчы, каб сустрэцца з вамі, падарыць улюбёных сьпеваў, адчуць нашую беларускую еднасьць і наблізіць той час, калі мы зможам вольна вярнуцца ў Беларусь.
Кожны з вас сваімі штодзённымі крокамі набліжае гэты дзень, вось і мы робім тое, што ўмеем лепш за ўсё, бо бяз музыкі нашае жыцьцё было б памылкаю.

Далучайцеся да нас у Беластоку!

🔻14.12.2022
🔻Клюб Zmiana Klimatu (Białystok, ul. Warszawska 6)
🔻Канцэрт: 19:00

УВАГА! Уваход у клюб толькі для паўналетніх (18+)

Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!

Арганізатар: Wild Beat Sound

Партнэры тура: Беларускае Радыё Рацыя, Фундацыя Graj, Беларускі Моладзевы Хаб / Białoruski Młodzieżowy Hub